Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генеральны пракурор лічыць прымяненьне сьмяротнага пакараньня за цяжкія забойствы справядлівай мерай пакараньня.

У 2009 году да сьмяротнага пакараньня ў Беларусі прысудзілі 2 чалавек.

“Гэта мера суровая, але справядлівая”, — цытуе словы Васілевіча Інтэрфакс.

Генэральны пракурор паведаміў, што на пакараньне сьмерцю былі асуджаныя:

  • забойца 7 жанчын сталага веку ў Драгічынскім раёне (Берасьцейская вобласьць);
  • забойца двух супрацоўнікаў сельгаспрадпрыемства.



Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы паабяцала вярнуць Нацыянальнаму сходу Беларусі статус адмыслова запрошанага толькі пасьля таго, як будзе накладзены мараторый на сьмяротнае пакараньне.

У Палаце прадстаўнікоў стварылі рабочую групу, якая будзе вывучаць магчымасьці ўвядзеньня мараторыю на сьмяротнае пакараньне.

Ад 1999 году, калі ў заканадаўства было ўведзенае пажыцьцёвае зьняволеньне, у Беларусі 130 чалавек былі асуджаныя пажыцьцёва.

У 2008 годзе такім чынам пакаралі 7 чалавек, а да сьмяротнага пакараньня прыгаварылі – 2 чалавекі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG