Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Васілевіч: Мы толькі косім траву, каранямі займаюцца ўсе


Рыгор Васілевіч

Рыгор Васілевіч

Генэральны пракурор паведаміў, што зьявіцца сьледчы камітэт, які будзе падпарадкоўвацца А.Лукашэнку.

Рыгор Васілевіч запэўніў, што зьяўленьне сьледчага камітэту не супярэчыць заканадаўству. “Гэта не азначае, што кепска працуюць органы міліцыі і пракуратуры, органы сьледзтва, ці таму, што кіраўнік дзяржавы не давярае ім. Гэта робіцца дзеля паляпшэньня эфэктыўнасьці раскрыцьця злачынстваў”, — заявіў Васілевіч на пачатку калегіі Генэральнай пракуратуры.

Васілевіч спаслаўся на расьсьледаваньне крымінальных спраў супраць чыноўнікаў-карупцыянэраў. “Трэба ўзмацніць кантроль, бо чыноўнік, які сам нячысты перад законам, ня можа сачыць за захаваньнем закону”, — адзначыў ён.

“Мы толькі косім траву. А каранямі мусяць займацца ўсе”, — падсумаваў Рыгор Васілевіч.
XS
SM
MD
LG