Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паводле дабрабыту Беларусь на 78-м месцы з 103 краінаў


Такую ацэнку Беларусі далі дасьледчыкі міжнароднай дасьледнай арганізацыі Legatum Institute.

Паводле навукоўцаў, звычайныя макраэканамічныя паказьнікі кшталту нацыянальнага даходу на душу насельніцтва недастаткова адэкватна апісваюць такое шматвымернае паняцьце як дабрабыт.

Legatum Institute распрацаваў асаблівую мэтадалёгію, якая ўлічвае шмат розных фактараў і паказьнікаў, пры гэтым дасьледнікі карыстаюцца як статыстычнымі дадзенымі, гэтак і вынікамі апытаньняў і экспэртных ацэнак становішча ў той ці іншай краіне.

У рэйтынгу дабрабыту Legatum Institute ў 2008 годзе на першым месцы знаходзілася Аўстралія, 4-6 месцы дзялілі Нямеччына, Сінгапур і Злучаныя Штаты, Польшча апынулася на 38 месцы, Латвія – на 41-м, Расея – на 57-м, Украіна – на 68-м.

З постсавецкіх краінаў, якія патрапілі ў сьпіс дасьледнікаў, горшае за Беларусь, якая заняла 78-е месца, становішча ва Ўзбэкістане (80-е месца) і ў Малдове (83-е месца).

Паводле справаздачы, найбольш кепскія паказьнікі Беларусь мае паводле якасьці дзяржаўнага кіраваньня, залежнасьці ад зьнешніх рэсурсаў, здароўя насельніцтва і моцы сямейных сувязяў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG