Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

“Ляпіс Трубяцкой” не акультпрасьвеціць Беларусь


Прадзюсэр Яўген Калмыкоў

Прадзюсэр Яўген Калмыкоў

Папулярны беларускі гурт “Ляпіс Трубяцкой” не прадставіць свой новы альбом “Культпрасьвет” у Беларусі.

Новы альбом мае выйсьці 1 верасьня і будзе пашырацца без абмежаваньня, у тым ліку і бясплатна праз інтэрнэт.

Паводле “Эўрарадыё” прадзюсэр гурту Яўген Калмыкоў паведаміў, што прэзэнтацыйнага туру для раскруткі альбому ў Беларусі ня будзе, бо “трэба, каб краіна крыху адпачыла ад сваіх герояў”.

22-23 жніўня “Ляпісы” будуць гэдлайнэрамі міжнароднага фэстывалю “Be Free” ў Чарнігаве, а адразу пасьля выхаду альбому 1 верасьня выпраўляюцца ў гастролі па Расеі, дзе і мае пачацца афіцыйная прэзэнтацыя альбому “Культпрасьвет”.

На мінулым тыдні ў інтэрнэце зьявіўся відэакліп песьні “Буревестник” з новага альбому.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG