Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Змаганьне за артаграфію каштавала 1 мільён 405 тысяч


Адна з шыльдаў на помніку ў гонар 1000-годзьдзя Берасьця
Адна з шыльдаў на помніку ў гонар 1000-годзьдзя Берасьця

Берасьцейскі гарадзкі суд аштрафаваў каардынатара руху “За свабоду” Дзяніса Турчаняка на 1 мільён 405 тысяч рублёў.

Судзьдзя Аляксандар Рэуцкі прызнаў юнака вінаватым ва ўмяшаньні ў дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі 17 жніўня ў 18:20.

“Прысуд мне быў вызначаны паводле фальшывых сьведчаньняў міліцыянтаў, а мае паказаньні і яшчэ трох выкліканых у суд сьведкаў цалкам праігнараваныя”, — лічыць Дзяніс Турчаняк.

Суд над актывістам Маладога фронту Міхаілам Ільіным не адбыўся. Маладзён запатрабаваў прысутнасьці адваката. Судзьдзя задаволіў просьбу. Наступнае паседжаньне суду адбудзецца празь некалькі дзён.



17 жніўня ў Берасьці Міхаіла Ільіна і Дзяніса Турчаняка затрымалі непадалёк ад нядаўна ўсталяванага помніка ў гонар 1000-годзьдзя Берасьця. Гэты помнік на скрыжаваньні вуліц Савецкай і Гогаля выклікае шмат спрэчак. У беларускамоўным тэксьце на ім шмат памылак, а беларускай літары “ў” няма ўвогуле.

Учора ўдзельнікі флэш-мобу паставілі да помніка ліст кардону, на якім была намаляваная літара “Ў” у чорнай рамцы з жалобнай стужкай. Таксама ўдзельнікі акцыі ўсклалі да помніка вянок і запалілі сьвечкі.

Міліцыянты затрымалі Дзяніса Турчаняка і Міхаіла Ільіна. Ільін правёў ноч у пастарунку Ленінскага раёну. На Дзяніса Турчаняка быў складзены пратакол, зь якога вынікае, што юнак нібыта ўчыніў спрэчку зь міліцыянтам, абражаў яго і тузаў рукамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG