Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У першым паўгодзьдзі 2009 году Беларусь, паводле афіцыйнай статыстыкі, экспартавала 542 тысячы тон калійных угнаеньняў. Гэта у 4 разы меней, чым за той жа пэрыяд у 2008 годзе. А ўсяго летась Беларусь прадала на экспарт амаль 6,5 мільёнаў тон хлорыстага калія.

Такія вялікі збой зьвязаны найперш з тым, што галоўныя пакупнікі салігорскай прадукцыі -- Кітай і Індыя -- сёлета неахвотна яе купляюць. І калі Індыя ўсё-такі нарэшце падпісала кантракт на пастаўкі беларускага калія, то дамовы з Кітаем дагэтуль няма.

"Беларуськалій" зьўляецца другім (пасьля нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў) пастаўшчыком валюты ў дзяржаўны бюджэт. Летась аб'яднаньне прадала за мяжу ўганеньняў амаль на 3.5 мільярда даляраў.
XS
SM
MD
LG