Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Штраф за беларускі і эўрапейскія сьцягі


Галадоўка пратэсту ў Гомелі

Галадоўка пратэсту ў Гомелі

Адміністрацыйная камісія Савецкага раёну Гомеля аштрафавала актывістку руху “За свабоду” Зінаіду Шуміліну на 175 тысяч рублёў.

Чальцы камісіі і яе старшыня, намесьнік кіраўніка адміністрацыі раёну Міхаіл Шышкоў, палічылі, што спадарыня Шуміліна ня мела права вывешваць на сваім прыватным доме беларускі нацыянальны сьцяг і сьцяг Эўразьвязу, а таксама расьцяжку “Галадоўка пратэсту”.

Згаданыя сымбалі салідарнасьці былі вывешаныя на доме па вуліцы Палескай, 52 у чэрвені, калі Ўладзімер Кацора ды іншыя дэмакратычныя актывісты трымалі тут галадоўку — на знак пратэсту супраць пакараньня за акцыю памяці зьніклага генэрала Захаранкі.

Міліцыянты прыяжджалі здымаць сьцягі й расьцяжку, зафарбоўвалі на браме надпісы “Галадоўка пратэсту”, “Жыве Беларусь!”. Таксама яны склалі й перадалі ў адміністрацыю пратакол на спадарыню Шуміліну за так званае парушэньне правілаў утрыманьня населеных пунктаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG