Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Антыкарупцыяністаў пакаралі штрафамі


Суд гораду Баранавічы пакараў штрафамі актывістаў незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Арцёма Ластавецкага, Пятра Рузава, Сямёна Былінскага і Юр’я Багдановіча. Яны былі затрыманыя напярэдадні, калі насупраць Баранавіцкага гарвыканкаму разгарнулі расьцяжку “Не — карупцыі”.

Праваабаронца Сяргей Гоўша, які прысутнічаў у будынку суду, паведаміў “Свабодзе”:

“Адміністрацыйныя справы Пятра Рузава і Юр’я Багдановіча разглядала судзьдзя Аксана Шарахман. А Сямёна Былінскага і Арцёма Ластавецкага судзіла Тацяна Жырко. У выніку ўсе юнакі атрымалі штрафы”.

Паводле суразмоўцы, Пятро Рузаў абвінавачаны ў парушэньні артыкула 34.34 частка 1-я і аштрафаваны на 5 базавых велічыняў. Акрамя таго, Пятро Рузаў аштрафаваны на 2 базавыя велічыні за ігнараваньне выкліку ў ваенны камісарыят гораду Баранавічы. Штраф за гэта — дзьве базавыя велічыні. Агульная сума абодвух штрафаў — 245 тысяч рублёў.

Юры Багдановіч аштрафаваны на 175 тысяч рублёў.

Сямён Былінскі і Арцём Ластавецкі атрымалі штраф у памеры 140 тысяч рублёў кожны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG