Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кіраўніку адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Менску Міхаілу Цыгану, затрыманаму 6 жніўня, прад'яўлена абвінавачаньне.

Як паведамілі БелаПАН у Галоўным упраўленьні папярэдняга расьсьледаваньня МУС Беларусі, чыноўнік абвінавачваецца ва ўчыненьні злачынстваў, прадугледжаных часткай 3 артыкулу 430 Крымінальнага кодэксу (атрыманьне хабару асобай, якая займае адказнае становішча) і часткай 3 артыкулу 424 (злоўжываньне службовымі паўнамоцтвамі асобай, якая займае адказнае становішча).

Выбраная 7 жніўня ў адносінах да Міхаіла Цыгана мера стрыманьня — заключэньне пад варту — ня зьмененая.

Крымінальную справу ў адносінах да кіраўніка раённай адміністрацыі па матэрыялах МУС Беларусі на мінулым тыдні распачаў генэральны пракурор Рыгор Васілевіч.

Адміністрацыю Кастрычніцкага раёна Мінска Міхаіл Цыган узначальвае на працягу чатырох гадоў. Згоду на яго прызначэньне на гэту пасаду Аляксандр Лукашэнка даў 17 жніўня 2005 году.
XS
SM
MD
LG