Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Радыё Свабода год за годам: 2001


Гісторыя Радыё Свабода ў галасах, уражаньнях і ўспамінах. Аўдыёархіў перадачы “На хвалях Свабоды” (2003-2004).

***

2001

Бібліятэка Свабоды. – Госьц: рэдактар кніжнай сэрыі “Бібліятэка Свабоды” Аляксандра Макавік.– Архіў: Верш на Свабоду.

У першы год ХХІ стагодзьдзя адбываецца падзея, якая імгненна мяняе звыклую карціну сьвету, спараджае новыя геапалітычныя канфігурацыі і прымушае палітыкаў перагледзець традыцыйныя прыярытэты. Тэрарыстычныя напады на Нью-Ёрк і Вашынгтон 11 верасьня 2001 году так ці йначай закранулі жыцьцё кожнага жыхара нашай плянэты.

Важныя наступствы гэтая падзея мела і для Радыё Свабода/Радыё Свабодная Эўропа – амэрыканскай радыёстанцыі ў цэнтры Прагі – надзвычайныя захады бясьпекі, уведзеныя ў 1998 годзе з адкрыцьцём іранскай і ірацкай службаў – цяпер былі максымальна ўзмоцненыя з прычыны магчымай пагрозы тэрактаў. Некалькі месяцаў, пакуль напружаньне не сунялася, каля ўваходу на радыё стаялі чэскія БМП – хутчэй для больш пагрозьлівага выгляду, чым для рэальнай абароны.

Істотныя зьмены зьявіліся і ў радыёвяшчаньні – павялічыўся эфірны час службаў, якія вяшчаюць на Цэнтральную Азію і Блізкі Ўсход - краіны, прылеглыя да гарачага рэгіёну. Тэндэнцыя гэтая з наступнымі гадамі будзе яшчэ больш узмацняцца.

За глябальнымі трагічнымі падзеямі амаль незаўважанай была галоўная палітычная падзея 2001 году ў Беларусі – прэзыдэнцкія выбары 9 верасьня. Паводле шматлікіх экспэртаў, гэтыя выбары, у якіх перамог Аляксандар Лукашэнка, прайшлі са шматлікімі парушэньнямі, аднак сьвет проста не пасьпеў зрэагаваць на гэтую падзею – праз два дні пра гэтыя выбары ўсе ўжо забыліся.

Аднак кантэкст выбараў прынёс важныя зьмены ў гісторыі Беларускай рэдакцыі. За месяц да выбараў – 6 жніўня – беларуская Свабода зьмяніла звыклы стыль вяшчаньня. Абедзьве арыгінальныя вечаровыя перадачы пачалі выходзіць у эфір у рэжыме жывога вяшчаньня – а не ў папярэднім запісе, як дагэтуль. Гэта адкрыла перад радыё новыя магчымасьці і паставіла новыя сур’ёзныя задачы. Апрача таго, агульны аб’ём вяшчаньня павялічыўся ўдвая – з 4 гадзін да 8, вярнуўшыся да ўзроўню пачатку 60-х гадоў.

СЛУХАЦЬ:

Спампаваць

***
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG