Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папярэджаны карэспандэнт “Rzeczpospolita”


Анджэй Пісальнік
Анджэй Пісальнік

Анджэй Пісальнік, карэспандэнт газэты “Rzeczpospolita” ў Беларусі, атрымаў афіцыйнае папярэджаньне за намер распаўсюду выданьняў без выходных дадзеных.

Сёньня яму ў пракуратуры зачыталі папярэджаньне за тое, што сёлета ў чэрвені ў ягонай машыне ў Шчучыне перавозіліся асобнікі часопіса “Магазын польскі ў выгнаньні” і газэты “Глос з-над Немна ў выгнаньні”, якія ён нібыта меў намер незаконна распаўсюджваць і якія былі канфіскаваны міліцыянтамі.

Са слоў Анджэя Пісальніка, пракурор, які зачытваў папярэджаньне, патлумачыў яму, што злачынных дзеяньняў ён пакуль не зрабіў, але калі ў яго яшчэ раз канфіскуюць падобныя выданьні, то прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасьці.

У чэрвені ў Шчучыне разам з Анджэям Пісальнікам быў затрыманы рэдактар часопіса “Магазын польскі ў выгнаньні”, Ігар Банцар, які таксама атрымаў папярэджаньне пракуратуры два тыдні таму.

Нагадаю, што ў тым нумары часопіса былі апублікаваныя некалькі крытычных матэрыялаў пра Аляксандра Лукашэнку, а на першай вокладцы — калаж з выявай Аляксандра Лукашэнкі ў выглядзе расейскага цара Аляксандра III вярхом на кані разам з сынам Колем.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG