Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Баранавічах будуць судзіць маладафронтаўцаў


Сёньня ў Баранавічах будуць судзіць актывістаў незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Арцёма Ластавецкага, Пятра Рузава, Сямёна Былінскага і Юр’я Багдановіча. Пра гэта паведаміў “Свабодзе” праваабаронца Сяргей Гоўша.

“Магчыма, што суд адбудзецца а 11-й гадзіне. Пра гэта мне заявілі ў дзяжурнай частцы Баранавіцкага ГАУС”, – удакладніў Сяргей Гоўша.

Учора ў Баранавічах насупраць гарвыканкаму маладафронтаўцы разгарнулі расьцяжку "Не – карупцыі!". Літаральна праз 10 хвілін міліцыянты затрымалі ўдзельнікаў акцыі. Арцёма Ластавецкага, Пятра Рузава, Сямёна Былінскага і Юр’я Багдановіча. Юнакоў кінулі ў міліцэйскую машыну разам з расьцяжкай і даставілі ў пастарунак.

”Свабода” паведамляла, што актывісты падавалі заяўку на правядзеньне антыкарупцыйнага пікету, але ўлады Баранавічаў яго не дазволілі. І усё ж шэраг фактаў вымусіў ініцыятараў акцыі выйсьці з пратэстам.
XS
SM
MD
LG