Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чавэс неўзабаве наведае Беларусь


Чавэс і Лукашэнка Уга Чавэс у Менску 23 ліпеня 2008 году

Чавэс і Лукашэнка Уга Чавэс у Менску 23 ліпеня 2008 году

Выступаючы ў нядзельнай радыёпраграме”Алё, прэзыдэнт”, кіраўнік Вэнэсуэлы Уга Чавэс, пацьвердзіў свой намер наведаць Беларусь, Расею і Лібію сёлета ў верасьні.

Паводле Чавэса, “гэта падарожжа было заплянаванае ад пачатку году, аднак апошнім часам зьявілася шмат прычынаў актывізаваць супрацоўніцтва з гэтымі трыма краінамі, якія зьяўляюцца стратэгічнымі хаўрусьнікамі Вэнэсуэлы”, падае агенцтва France Presse.

Вэнэсуэльскі лідэр выказаў сур’ёзную заклапочанасьць ў сувязі з тым, што суседняя Калюмбія прапанавала вайскоўцам ЗША выкарыстоўваць на яе тэрыторыі сем ваенных базаў.

Ён лічыць, што падобнае рашэньне можа прывесьці да вайны ў рэгіёне. Аднак “ЗША атрымаюць дастойны адпор з боку лацінаамэрыканскіх краін, калі пачнуць ваенную агрэсію супраць Вэнэсуэлы”.

Чавэс перакананы, што Вашынгтон хоча адхіліць яго ад улады і гатовы зрабіць напад на яго краіну, каб завалодаць найбуйнейшымі ў сьвеце нафтавымі радовішчамі.

Прэзыдэнт Вэнэсуэлы заклікаў свой народ рыхтавацца да магчымай агрэсіі Вашынгтону.

Раней Чавэс заявіў пра намер Каракаса закупіць у гэтых мэтах расейскую ваенную тэхніку.



Прэзыдэнт Чавэс ужо тройчы наведваў Беларусь - у 2006, 2007 і ў 2008 гадах.

У сьнежні 2007 году Вэнэсуэлу наведаў Аляксандар Лукашэнка

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG