Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
У сваю чаргу, у Самары пачнуць выпускаць трактары “Беларус”. Такі вынік візыту ў Самарскую вобласьць беларускай дэлегацыі на чале з намесьнікам прэм’ер-міністра Іванам Бамбізам, падае інтэрнэт-выданьне Время Союза.

Паведамляецца, што ў часе сустрэчаў самарскага кіраўніцтва зь беларускай дэлегацыяй абодва бакі адзначылі, што прамыя кантакты паміж Самарскай вобласьцю і Беларусьсю будуць садзейнічаць зьмякчэньню эканамічнага крызысу. Паводле Івана Бамбізы, “Беларусь зацікаўленая пераняць досьвед Самаршчыны, закуп прадукцыі гэтай вобласьці абыдзецца для краіны таньней, чым аналягаў з Захаду”.

У склад беларускай дэлегацыі ўваходзілі дырэктары такіх беларускіх прадпрыемстваў як “Белкамунмаш”, "Гомсельмаш", "Слонімскія малочныя прадукты", “Мінскі завод імя Кастрычніцкай рэвалюцыі”, “Шклозавод “Нёман” ды іншых.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG