Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Замест беларускіх дзяцей адпачываць у ЗША паехалі ўкраінскія


Таня Казыра разам з сям'ёй Мануэла і Дэбры Запатаў, 2008 год

Таня Казыра разам з сям'ёй Мануэла і Дэбры Запатаў, 2008 год

Пра гэта ў размове з выданьнем The press democrat заявіла кіраўнік чарнобыльскага праекту ў амэрыканскім горадзе Пэталума (штат Каліфорнія) Рут Уільямс.

Паводле Ўільямс, яна ды іншыя прадстаўнікі праекту па-ранейшаму працягваюць рэгулярна атрымліваць электронную пошту ад беларускіх дзяцей, якія раней адпачывалі ў ЗША.

Амэрыканскія сем’і жадалі іх бачыць ў сябе дома і сёлета. Аднак пасьля мінулагодняга выпадку ў Пэталуме, калі 16-ці гадовая барысаўская школьніца Таня Казыра захацела застацца ў сям’і амэрыканцаў Мануэла і Дэбры Запатаў і не вярнулася дадому разам з іншымі дзецьмі, беларускія чыноўнікі адмовілі ў выезьдзе ў ЗША беларускім чарнобыльскім групам.

“І дарослыя, і дзеці былі сёлета літаральна спустошаныя ў выніку гэтай сытуацыі”, кажа Рут Уільямс.

Гэтай восеньню кіраўніца чарнобыльскага праекту ў Пэталуме зьбіраецца наведаць Украіну, каб закласьці аснову для будучых паездак. Таксама яна плянуе наведаць Беларусь і сустрэцца з беларускімі чыноўнікамі ў надзеі паслабленьня забароны паездак. Рут Уільямс хоча наведаць многіх знаёмых ёй беларускіх дзяцей, у тым ліку і Таню Казыру. Пры канцы мінулага году беларуская школьніца вырашыла вярнуцца дадому, дзе яна жыве разам з бабуляй.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG