Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

16 жніўня ў цэнтры Віцебску з нагоды Дня салідарнасьці мясцовыя актывісты “Маладой Беларусі” ды іншыя прадстаўнікі патрыятычна настроенай моладзі вывесілі тры бел-чырвона-белыя сьцягі.

Лунаць над Віцебскам ім давялося нядоўга. Прыкладна праз 20 хвілін пасьля таго, як сьцягі зьявіліся на будынках ПТВ № 19 па вуліцы Кірава і ПТВ № 16 па вуліцы Леніна, іх зьнялі супрацоўнікі міліцыі.

Сьцяг, прымацаваны на мосьце імя Кірава, правісеў на вачох у шматлікіх мінакоў яшчэ менш, усяго каля дзесяці хвілін. Яго зьняў невядомы хлопец у цывільным.

На думку мясцовага актывіста Тараса Сургана, найхутчэй гэта мог быць супрацоўнік міліцыі або спэцслужбаў, бо пакуль ён хадзіў здымаць сьцяг, ягоная машына была прыпаркаваная там, дзе правілы дарожнага руху рабіць гэта забараняюць.

Спадар Сурган зазначыў, што хоць сьцягі ў Віцебску зьявіліся ненадоўга, але свае мэты моладзевая акцыя дасягнула: нацыянальныя сымбалі нагадалі землякам пра сёньняшні Дзень салідарнасьці і пра вернасьць гістарычнай традыцыі.

Сьцяг на будынку ПТВ №19

Сьцяг лунае на мосьце імя Кірава

Нацыянальны сымбаль на будынку ПТВ №16

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG