Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Баранавічах затрымалі антыкарупцыянэраў


Сёньня ў Баранавічах насупраць гарвыканкаму актывісты незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” разгарнулі расьцяжку "Не – карупцыі!".

Літаральна праз 10 хвілін міліцыянты затрымалі маладафронтаўцаў Арцёма Ластавецкага, Пятра Рузава, Сямёна Былінскага і сябра Беларускага Хэльсынскага камітэту. Іх кінулі ў міліцэйскую машыну разам з расьцяжкай і даставілі ў пастарунак.

Паводле Арцёма, міліцыянты вінавацяць хлопцаў у правядзеньні несанкцыянаванай акцыі.

Арцём Ластавецкі патлумачыў Радыё Свабода, што актывісты падавалі заяўку на правядзеньне антыкарупцыйнага пікету, але ўлады Баранавічаў яго не дазволілі. Аднак шэраг фактаў вымусіў ініцыятараў акцыі выйсьці з пратэстам.

А 9-й вечара тэлефоннай сувязі з затрыманымі не было. Паводле дзяжурнага Баранавіцкай міліцыі, хлопцы знаходзяцца ў пастарунку.Ён не патлумачыў у чым іх абвінавачваюць.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG