Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гандаль на дарогах. ФОТАРЭПАРТАЖ


Гандаль на дарожных трасах для жыхароў навакольных вёсак адзін з прыбыткаў у летні пэрыяд. Асабліва вядомая траса Менск-Маладзечна, дзе можна набыць садавіну, гародніну, грыбы, малако і хатнія саленьні.

Праз усё Краснае праходзіць траса, набыць гародніну можна і тут. Напрыклад, вядро агуркоў тут каштуе 12 000 рублёў

Вось так падрацоўваюць вяковы жыхары, якія жывуць уздоўж трас

Вядро яблыкаў каштуе 4000 , але калі пагандлявацца можна і таньней

Памідоры каштуюць 3000 рублёў за кіляграм

Прадаюць ня толькі сваё

Зручны сэрвіс (Радашковічы)

ДАІ і Белкаапсаюз выступаюць супраць прыдарожнага гандлю і за ўнясеньне у КаАП артыкулу за незаконны прыдарожны гандаль. Аднак пакуль гэтых зьменаў няма, інспэктар ДАІ мае права скласьці пратакол толькі, калі гандляр стварае пагрозу для бясьпекі дарожнага руху. У асобных выпадках можа скласьці пратакол па артыкуле “Незаконная прадпрымальніцкая дзейнасьць”, у выніку чаго гандляру прыйдзецца заплаціць штраф у памеры ад 10 да 50 базавых велічыняў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG