Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску затрымалі расейскіх журналістаў


Дзень салідарнасьці зь сем'ямі зьніклых у Менску

Дзень салідарнасьці зь сем'ямі зьніклых у Менску

У Менску 14 жніўня былі затрыманыя два журналісты расейскага тэлеканалу НТВ. Яны прыехалі ў Беларусь некалькі дзён таму, каб здымаць фільм аб зьніклых людзях.

Аляксей Малкаў і Юры Бабенка былі затрыманыя сёньня ў гатэлі IBB, дзе яны спыніліся, паведаміў нашаму радыё супрацоўнік менскага бюро тэлеканалу Віктар Кузьмін.

Вядома, што журналісты ўзялі інтэрвію ў жонкі Віктара Ганчара Зінаіды Ганчар, а таксама ў маці Зьмітра Завадзкага Вольгі Рыгораўны.

Паводле сьведкаў, затрыманых журналістаў вінавацяць у працы без акрэдытацыі Міністэрства замежных спраў.

Сёньня а гадзіне ночы расейская здымачная група мела намер пакінуць тэрыторыю Беларусі й накіравацца ў Маскву.

Паводле закону, да журналістаў могуць быць ужытыя санкцыі: складаньне пратаколу, канфіскацыя апаратуры й забарона ўезду ў краіну на 5 гадоў.

Зьнікненьні вядомых людзей у Беларусі
У траўні 1999 году быў выкрадзены былы міністар унутраных спраў Юры Захаранка, а ў верасьні гэтага ж году — экс-старшыня Цэнтравыбаркаму Віктар Ганчар і бізнэсовец Анатоль Красоўскі. Летам 2000 году быў выкрадзены тэлеапэратар ОРТ Зьміцер Завадзкі. Іх лёс дагэтуль невядомы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG