Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цянюта будзе судзіцца з бранскай акадэміяй


Андрусь Цянюта
Андрусь Цянюта

Гомельскага маладафронтаўца Андруся Цянюту, якога выклікалі сёньня ў ваенкамат на мэдкамісію, накіравалі на паглыбленае дасьледаваньне.

На заключную мэдкамісію ў ваенкамат актывіст павінен зьявіцца цяпер 25 жніўня.

Цянюта: “Да гэтага часу я спадзяюся зьвярнуцца ў суд на Бранскую сельскагаспадарчую акадэмію. Незразумелым чынам мяне адлічылі з трэцяга курсу акадэміі, дзе я навучаўся завочна. Пад загадам стаіць подпіс загадчыцы канцылярыі спадарыні Салдаценкі. Ні дэкан, ні рэктар акадэміі гэты дакумэнт не падпісвалі. Няма на ім і гербавай пячаткі. На падставе гэтага „дакумэнта“ ваенкамат і прызывае мяне на службу”.

Андрусь Цянюта ўжо зьвярнуўся ў расейскае міністрэрства адукацыі з просьбай разабрацца з адлічэньнем. Па словах актывіста, ніякай акадэмічнай запазычанасьці ў яго няма.

Актывіст зьбіраецца аспрэчыць і рашэньне ваенкамата на абмежаваньне выезду за межы Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG