Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гісторыя Радыё Свабода ў галасах, уражаньнях і ўспамінах. Аўдыёархіў перадачы “На хвалях Свабоды” (2003-2004).

***

1999

Пачатак гадавых цыклічных рубрык. – Госьць: Аляксандар Лукашук.– Архіў: Слова дня.

Палітычныя падзеі ў Югаславіі зноў сталіся прычынай для пашырэньня моўных абсягаў нашага радыё - Радыё Свабодная Эўропа распачала перадачы па-альбанску – у рамках паўдзённаславянскай рэдакцыі радыё быў створаны аддзел вяшчаньня на Косава, дзе ў гэтым годзе адбыліся этнічныя канфлікты паміж мясцовымі альбанцамі і сэрбамі.

Беларуская рэдакцыя працягвала асвойваць новыя тэмы – у гэтым годзе зьявіліся новыя перадачы: ”Ад панядзелка да панядзелка” – агляд інфармацыйнай прасторы Беларусі за тыдзень; музычная перадача Сержука Сокалава-Воюша ”Дзеясьпеў”; ”У сьвет на заробкі” – праца за мяжою; спартовая перадача ”Заўзятар”; ”Урокі найноўшай гісторыі” – аналіз палітычных пераменаў папярэдняга апошніх дзесяці гадоў ХХ стагодзьдзя.

Галоўнай праграмнай навінкай 1999 году сталася першая цыклічная сэрыя штодзённых перадачаў ”Слова дня- Слоўнік Свабоды”, якая легла ў аснову першага кніжнага праекту беларускай Свабоды. Некаторыя фрагмэнты сэрыі прагучаць сёньня ў нашым архіўным разьдзеле.

У 1999 годзе адбылася важная кадравая падзея – ад 1 студзеня беларускую службу Радыё Свабода ўзначаліў новы дырэктар – ім стаў Аляксандар Лукашук...

СЛУХАЦЬ:

Спампаваць

***
XS
SM
MD
LG