Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Летні маратон. У “Вольнай студыі” Зінаіда Бандарэнка


Зінаіда Бандарэнка

Зінаіда Бандарэнка

Мы працягваем маратон “Вольных студый”, якія прагучалі на нашых хвалях цягам апошніх шасьці гадоў. Сёньня гутарка з народнай артысткай Беларусі Зінаідай Бандарэнка.

Эфір 25 сьнежня 2005 году.

Зінаіда Бандарэнка: “Нас любілі за беларускую мову”

Пяцьдзясят гадоў таму ў навагоднія дні выйшла ў эфір першая айчынная тэлеперадача — пачалася гісторыя Беларускага тэлебачаньня. Ад маленькіх тэлепрыймачоў, экран якіх даводзілася саматужна павялічваць з дапамогай вадзяных лінзаў, да сучасных каляровых “Гарызонтаў” — такі шлях прайшло наша тэлебачаньне. 38 гадоў жыцьця народнай артысткі Беларусі Зінаіды Бандарэнкі зьвязана з тэлеэкранам.

Міхась Скобла: “Спадарыня Зінаіда, калі вы ўпершыню ўбачылі тэлевізар? Ці памятаеце свае ўражаньні?”

Зінаіда Бандарэнка: “Вельмі добра памятаю, я тады вучылася на другім курсе Гомельскай мэдыцынскай вучэльні. Ішла па другім паверсе, зайшла ў гэтак званы чырвоны пакой — так называлася памяшканьне, дзе зьбіраліся студэнты. Заходжу і бачу маленечкі такі тэлевізарчык, які вісіць на сьцяне. І ўсе студэнты ўважліва сочаць, што адбываецца на экране. І я на ўсё жыцьцё запомніла прыгожую жанчыну, якая з экрана нешта гаварыла па-беларуску. Мяне гэта настолькі зачаравала!”

Скобла: “А ці думалася вам пра тое, што пройдзе час, і вы самі будзеце нешта гаварыць з тэлеэкрану? Ці вы марылі пра іншую прафэсію?”

Бандарэнка: “Я марыла пра іншую прафэсію. Справа ў тым, што калі я вучылася ў мэдвучэльні, я адначасова наведвала драматычную студыю, якая знаходзілася ў Палацы чыгуначнікаў Гомелю. Іграла на сцэне і, вядома ж, марыла стаць актрысай. Мяне мой настаўнік, які выкладаў беларускую мову, вазіў у Кіеў — паступаць у Тэатральны інстытут. Але мы не ўлічылі адной акалічнасьці –— здаваць іспыты і вучыцца там трэба было на ўкраінскай мове. Да іспытаў заставалася мала часу, вывучыць мову было немагчыма. Так мы і вярнуліся ні з чым”.

Слухайце паўтор гэтай перадачы ў эфіры "Свабоды" 14 жніўня. Цалкам чытаць перадачу ТУТ.
  • 16x9 Image

    Міхась Скобла

    Міхась Скобла нарадзіўся ў 1966 годзе на Гарадзеншчыне. Скончыў філфак БДУ, працаваў у Міністэрстве культуры і друку, у рэдакцыі часопіса «Роднае слова», у выдавецтве «Беларускі кнігазбор». Сябра СБП і БАЖ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG