Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У царкву прыйшлі судовыя выканаўцы


Будынак царквы "Новае жыцьцё"

Будынак царквы "Новае жыцьцё"

Будынак царквы “Новае жыцьцё” наведалі судовыя выканаўцы і ўручылі вернікам прадпісаньне аб тым, што яны мусяць вызваліць будынак да 19 жніўня.

Цягам трох гадоў вернікі змагаліся за свой будынак (былы калгасны кароўнік на ўскрайку Менску). Яны зьвярталіся ў суды і трымалі галадоўку, патрабуючы, каб гарадзкія ўлады адмянілі рашэньне пазбавіць іх зямельнага надзелу і будынку.

Царква "Новае Жыцьцё"
Вернікі суполкі “Новае жыцьцё” зьяўляюцца хрысьціянамі поўнага Эвангельля. У Расеі іх называюць харызматамі і нэапяцідзясятнікамі.

Вернікі "Новага жыцьця" вераць у трыадзінага Бога і прымаюць усю Біблію (Стары і Новы запаветы). Пры гэтым, калі зьвяртаюцца да Бога, яны часам моляцца на "анёльскіх" мовах. Гэта мовы, непадуладныя розуму, малітва духам. Яны таксама вераць, што Бог дае чалавеку магчымасьць жыць у фінансавым дабрабыце.

У Беларусі зарэгістравана 60 цэркваў хрысьціян поўнага Эвангельля. А ўсяго зарэгістравана 972 пратэстанцкія суполкі.

XS
SM
MD
LG