Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Гісторыя Радыё Свабода ў галасах, уражаньнях і ўспамінах. Аўдыёархіў перадачы “На хвалях Свабоды” (2003-2004).

***

1998

Вэбсайт svaboda.org. – Госьць: Уладзя Каткоўскі.– Архіў: адкрыцьцё сайту, дзесяцьгодзьдзе адкрыцьця Курапатаў, усеславянскі зьезд у Празе.

Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода прымае ў сваю сям’ю яшчэ дзьве рэдакцыі – ірацкую і іранскую. Гэтая падзея зазначыла пачатак пераарыентацыі ў галоўных геапалітычных прыярытэтах радыё – з колішніх камуністычных краінаў на краіны мусульманскага ўсходу. У 1998 годзе праграмы на Іран і Ірак гучалі ўсяго некалькі гадзінаў на дзень, аднак з часам яны вырасьлі ў самастойныя адзінкі і цяпер на арабскай і пэрсыдзкай мовах вядзецца кругласутачнае вяшчаньне ў фармаце музыка+інфармацыя. Падпарадкаваныя Камітэту Міжнароднага Вяшчаньня ЗША Радыё Саўа і Радыё Фарда гучаць на кароткіх і сярэдніх хвалях, а таксама ў дыяпазоне FM.

Найважнейшай падзеяй году ў беларускай рэдакцыі Радыё Свабода сталася адкрыцьцё сваёй інтэрнэтнай старонкі. Зь ініцыятывай стварэньня сайту беларускай Свабоды выступіў яшчэ ўлетку 1998-га Аляксандар Лукашук. Аўтарам-распрацоўнікам першага варыянту сайту і першым ўэб-рэдактарам быў Уладзімер Бараніч. Урачыстае адкрыцьцё сайту адбылося 10 сьнежня – у Дзень правоў чалавека.

Напачатку наш сайт быў даволі сьціплы, меў просты дызайн і абмежаванае напаўненьне – на першым часе там выстаўляліся па 5-10 найважнейшых паведамленьняў дня – цяпер наша старонка зьмяшчае амаль усе тэксты, якія гучаць ў радыёэфіры...

СЛУХАЦЬ:

Спампаваць

***
XS
SM
MD
LG