Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анішчанка : “сьвіны грып” у Беларусі ёсьць


Фрагмэнт мапы па захворваньню сьвіным грыпам. Дадзеныя САЗ

Фрагмэнт мапы па захворваньню сьвіным грыпам. Дадзеныя САЗ

Галоўны санітарны лекар Расеі Генадзь Анішчанка сумняецца, што ў Беларусі няма хворых на грып, выкліканы вірусам A/H1N1.

“Беларусь знаходзіцца ў цэнтры Эўропы і ня мець ніводнага выпадку захворваньня проста ня можа”, — заявіў кіраўнік “Роспотребнадзора”.

Анішчанка патлумачыў, што ў краінах, дзе пакуль не адзначана ніводнага выпадку захворваньня на грып A/H1N1, або няма руху людзей празь мяжу, або ня выпрацавана эфэктыўная дыягностыка, цытуе ягоныя словы ПРАЙМ-ТАСС.

Галоўны санітарны лекар Расеі нагадаў, што 168 краінаў з амаль 180 дзяржаваў, якія ўваходзяць у ААН, ужо зарэгістравалі на сваіх тэрыторыях выпадкі захворваньня на “сьвіны грып”.

Паводле афіцыйнай інфармацыі, на дадзены момант у Беларусі лекары ня выявілі ніводнага выпадку захворваньня, выкліканага гэтым вірусам.

Колькасьць пацьверджаных выпадкаў заражэньня на грып А/Н1N1 у Расеі — 150, паведамляе Інтэрфакс.

На мінулы тыдзень у Англіі зафіксавана 25 тысячаў новых выпадкаў заражэньня, памерлі 44 чалавекі.

  • У Літве колькасьць хворых — 35.
  • У Латвіі — 19.
  • У Эстоніі — 50.

Агулам хворых у сьвеце зарэгістравана 219 681. Памерлі дагэтуль 1882, паведамляе Усясьветная арганізацыя аховы здароўя.


Паводле Сусьветнай арганізацыі здароўя

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG