Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Асабліва каштоўны радавы ў запасе


Другі раз судзьдзя Мазырскага раённага суду Валянціна Загароўская перанесла разгляд адміністрацыйнай справы супраць дэмакратычнага актывіста Паўла Наздры. Мясцовы ваенкамат у асобе намесьніка ваенкома Юрыя Пракапенкі абвінавачвае актывіста ў парушэньні правілаў вайсковага ўліку. Павал звольніўся з працы ва ўнівэрсытэце, уладкаваўся ў іншую арганізацыю, а ў ваенкамат не паведаміў. Пры гэтым хатні адрас у актывіста не зьмяніўся.

Павал — радавы ў запасе. Тэрміновую службу ён адбыў больш як дзесяць гадоў таму. Летась Паўла ўжо штрафавалі за такое ж парушэньне на дзьве базавыя велічыні.

У сваю чаргу спадар Наздра зьвярнуўся ў пракуратуру, каб яна разабралася, як самі супрацоўнікі ваенкамата выконваюць службовыя абавязкі. Летась Паўла хацелі прызваць на зборы ў ракетную частку, хоць ён сувязіст. Ён праходзіў мэдкамісію, але адзнаку ў ваенным білеце яму не паставілі.

Актывіст выказаў меркаваньне, што суд адкладвае яго адміністрацыйную справу да той пары, пакуль пракуратура не разьбярэцца з заявай на супрацоўнікаў ваенкамату.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG