Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шчукіна не пускалі ў суд. А ён прарваўся


Гарадзенскі абласны суд пакінуў бязь зьменаў рашэньне Астравецкага суду, які аштрафаваў Івана Крука за распаўсюд друкаваных выданьняў без выходных дадзеных.У залю суду спрабавалі не дапусьціць праваабаронцу Валеры Шчукіна.

Сёньня Іван Крук чарговым разам пераконваў суд, што ўсяго толькі даў свайму суседу пачытаць некалькі газэтаў, якія, да ўсяго, і не зьяўляюцца пэрыядычнымі выданьнямі, бо іх наклад - 299 асобнікаў і выходзяць яны нерэгулярна.

Актывіста яшчэ ў чэрвені пакаралі штрафам на 20 базавых велічыняў - каля 750 тысяч рублёў - з фармулёўкай: за распаўсюд друкаваных выданьняў без выходных дадзеных.

Іван Крук

Іван Крук перакананы, што прысуд яму пакінулі ў сіле толькі за тое, што ў газэтах зьмяшчалася крытычная інфармацыя пра будаўніцтва атамнай станцыі ў Астравецкім рэгіёне. Актывіст настроены дамагацца праўды нават у міжнародных інстанцыях.

Перад пачаткам працэсу ў залю суду дзяжурны міліцыянт не дапускаў Валерыя Шчукіна, спасылаючыся на загад судзьдзі. Праўда, Валеры Шчукін на гэта не паддаўся і дамогся таго, каб у залю змаглі зайсьці ўсе ахвотныя.

Кажа праваабаронца Валеры Шчукін:

“Павінен сказаць, што я ўжо даўно з такім беззаконьнем не сустракаўся, каб судзьдзя вырашаў - каго пускаць, а каго не пускаць. Суды ў нас пакуль адкрытыя, а калі працэс закрыты, то судзьдзя павінен вынесьці рашэньне. Таму я зараз напісаў заяву на імя старшыні суду, у якой канстатаваў грубае парушэньне закону судзьдзёй М.Рачынскім, а таксама міліцыянтам, які павінен выконваць толькі законныя распараджэньні судзьдзі. А паколькі ўказаньні судзьдзі Рачынскага былі незаконныя, ён не павінен быў іх выконваць”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG