Лінкі ўнівэрсальнага доступу

І падалі зоркі ў хмары…


Крысьціна Карчэўская

Крысьціна Карчэўская

“АБЛОГА. ТЫДЗЕНЬ З БЛОГЕРАМ” — летні праект сайту “Свабоды”, аўтарскі агляд самых цікавых публікацый, камэнтароў, дыскусій у беларускай блогасфэры ад вядомых блогераў. Пяць разоў на тыдзень. На гэтым тыдні цікавосткі ў фрэнд-стужцы, суполках Жывога Журналу і іншых плятформаў шукае і камэнтуе Крысьціна Карчэўская --> http://kryscina.com .

Сёньня — максымум Пэрсэідаў. Гэта адзін з зорных дажджоў, што раз на год у той ці іншай ступені моцы “ападае” на нашую гаротную Зямлю. Са свайго дзіцячага зорна-навуковага досьведу памятала, што на пачатку другой дэкады жніўня адна з метэорных плыняў (з сузор’я Пэрсэя, таму і Пэрсэіды) у сваім максымуме дазваляе пабачыць на небе ля 100 “падаючых зорак” (метэораў) на гадзіну. Але тут, што называецца, як пашанцуе: то надвор’е сапсуецца, то яшчэ якая халера, а ў небе вялікага гораду гэта ўсё адно выглядае прынамсі ўбога і зусім не відовішчна. Калі быў шанец выехаць за горад ці правесьці акурат гэтыя дні на моры ці ў гарах — я заўжды карысталася гэтай магчымасьцю.

Сёньняшнія запісы ў блогах alone-bear, northern-witch ды vboo разварушылі душу старога адэпта астраноміі, і тааааак захацелася ў бяскрайні зялёны луг з пахучымі летнімі травамі на ўсю ноч: лічыць зьнічкі, наносіць іх на зорную мапу зь ліхтарыкам у руках і алоўкам у зубах, запісваць іх хуткасьць ды колер… А можа, проста забіць на гэтую навукоўшчыну, закінуць мапы ў адзін бок, аловак зь ліхтарыкам — у другі, і проста ляжаць пад цёмным густым зорным небам да сьвітаньня, якое запахне восеньню так моцна, што захочацца хутацца ў плед і хутчэй ехаць назад у горад, сушыць рэчы і грэцца фруктовай гарбатай… Але ж не: на небе зараз хмары, і ўсе рамантыкі трымаюць пальцы крыжыкам і чакаюць, каб вылезла на неба сонейка, а пад ноч — зоркі.



Восеньскія вобразы


Настрой падтрымліваюць су-у-у-умна-філязофскія малюнкі не па-дзіцячаму сур’ёзнай momoko-chan і не па-даросламу наіўнай muha-elka. Сум і колеры, замяшаныя на хмарах за вакном. М-м-м, як трапна!



Самалётная паніка


У рэчаіснасьць вяртаюць менчукі з суполкі minsk_by: турбуюцца аб грузавых самалётах, што садзяцца бясконца ў Менск-1. Ці ў Мачулішчы. Каму як :) Пра нейкія самалёты ўчора і bygirl пісала ў твітэры. Тэорыя спадара krywal кажа, што “Таварыш Чавэс прыслаў трохі кокі. Чыста пажаваць”. Ну, уласна кажучы, чаму б і не :)




“на своём сказочном, б-е-л-а-р-у-с-к-о-м”


Наўздагон учорашнім антыбеларускім настроям бальзамам на душу вычытала ў блогу ў Мурсі з Казахстану (у якой хлопец — адзін небезьвядомы Google-беларус ;)) чароўныя радкі пра восень і ня толькі:

Когда в квартире тепло и пахнет запекающимся сыром из духовки, ты укрываешь меня мягким пледом, прижимаешь обеими руками к себе, а я сворачиваюсь как комочек на твоей груди и прошу, как в детстве, рассказать мне историю, чтобы стало спокойно-спокойно и прошли все мои страхи, тревоги, волнения.. и ты шепчешь ее, тихо, еле слышно, на своём сказочном, б-е-л-а-р-у-с-к-о-м, иногда переспрашивая, понимаю ли я... Я понимаю, но слышу лишь тембр, ловлю интонацию, от которой тепло… Это осень прокрадывается в сердце. Тихонько шелестя неопавшей еще листвой, пуская кораблики в неразлитых лужах, играя неодетыми шарфами.. Это осень.

“Зь Беларусі да нас мядзьведзі празь лес ідуць!”


Маланкай разышлося відэа ад мультымедыя-часопіса “34”, дзе літоўцаў апытваюць, што яны ведаюць пра Беларусь, і наадварот. Пра гэта пішуць dyk-by і k-atamanchik.

Дарогі скрозь жнівень


Патрапіліся ў фрэндстужцы і мапы-маршруты: vovidza праехаў па Карпатах (і міма Шыпату, эххх!) і напісаў вельмі якасную справаздачу.



А добрая дзевачка erica_nightmare посьціла кілятоны фотак са Львову: эхх, настальгія, колькі разоў была і ў горадзе, і міма, калі езьдзіла спынам у Заходнюю Ўкраіну.



Прыемна было паглядзець і парадавацца за маладняк :) Асабліва з улікам таго, што сама я спынам не падарожнічала ўжо два гады зь лішкам, а таааак хочацца!
XS
SM
MD
LG