Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ваўкавыск сыходзіць пад ваду


Вышыня вады на вуліцах гораду сягае 20 сантымэтраў. Моцны дождж працягваецца.


У Ваўкавыску часткова падтопленыя вуліцы Кастрычніцкая і Камунальная. Вада стаіць на прыватных падворках.

Пасьля моцных залеваў на пачатку ліпеня ў горадзе было падтоплена амаль 100 прыватных падворкаў. Тады выратавальнікі эвакуіравалі 30 чалавек, паведамляе БелТА.

У ліпені ў Беларусі ўсталяваны рэкорд паводле колькасьці ападкаў. Норма была перавышаная ў 3-4 разы
XS
SM
MD
LG