Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускага злачынцу арыштавалі нямецкія даішнікі


Супрацоўнікі аўтадарожнай паліцыі Кірхенбергу (поўдзень Нямеччыны) арыштавалі 30-гадовага беларуса, якія знаходзіўся ў міжнародным вышуку.

Кіроўцу BMW з аўстрыйскімі нумарамі спынілі на аўтамагістралі A6. Пры кантролі дакумэнтаў высьветлілася, што мужчына мае падробленыя пашпарт і правы на кіраваньне аўтамабілем. Пільнейшая праверка паказала, што ў сябе на радзіме, у Беларусі, малады чалавек абвінавачваецца адразу ў некалькіх злачынствах.

Паведамляецца, што зь Беларусі ўжо паступіў запыт на экстрадыцыю арыштаванага.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG