Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пераадольваньне крызісу па-чэрыкаўску


Сямён Панізоўцаў

Сямён Панізоўцаў

Чарговы грамадзкі рэдактар тыдня Сямён Панізоўцаў мае сярэднеспэцыяльную адукацыю. 45 гадоў працаваў кіраўніком авіямадэльнага- і фотагурткоў Чэрыкаўскага Дому піянэраў і школьнікаў. Аднак у 2006 годзе спэцыяліста вышэйшай катэгорыі, выдатніка народнай асьветы звольнілі з працы. Горад ведае: гэта расплата за іншадумства – кіраўніцтва раённай суполкай БНФ.

Крызіс – справа, безумоўна, дрэнная. З гэтым не паспрачаесься. Але ж пераадольваць яго трэба. І кожны – па-рознаму. Хоць, па праўдзе, усё залежыць ад сыстэмы. Бо пад яе кожны прыстасоўваецца па-свойму. Асабліва чынавенства. І асабліва ў нашых каардынатах.

Ну, скажам, адкуль узяць грошы бюджэтным арганізацыям? Такім, як аддзелу адукацыі ці культуры?

Вышэйшае чынавенства вырашыла – хай зарабляюць самі! А якім чынам? Трэба ўвесьці платыя паслугі! Як мне распавёў адзін знаёмец, сталі настаўнікаў застаўляць езьдзіць на экскурсіі ў абласны цэнтр – у Магілёў.А за гэта паважаныя педагогі павінны ўнесьці вызначынвя складкі ў агульную скарбонку: кожны дзесьці па дваццаць тысяч беларускіх (слава Богу!) рублей. А каму хочацца ў такую сьпякоту трэсьціся за сотню камэ у губерню? Ды яшчэ на такім “камфартабэльням” аўтобусе, як “ПАЗік”?

Што ў задумцы вышэйшых чыноўнікаў галоўнае? Падняць культурны ўзровень нашага настаўніцтва, ці садраць (ой, прабачце) сабраць з гэтага настаўніцтва грошы? У вас, паважаны чытач, правільная адгадка. У настаўнікаў – таксама. Вось і атрымліваецца, што грошы здаюць (пры тым, прашу заўважыць, “добровольно”) чалавек дваццаць пяць, а ў аўтобусе трасуцца ўсяго душ шэсьць-пяць (“бярыце грошы, толькі не чапайце нас...”) Вось гэта і ёсьць платныя (я б іх назваў блатныя) паслугі па-чэрыкаўску.

А як зарабляць тыя самыя грошы працаўнікам культурнага фронту на сяле? Стоп: працаўнікоў тых – усяго адзін загадчык клюбу.

Cельскі клюб

І загадчыку, хутчэй загадчыцы, гэтаксама давялі платныя паслугі. Трэба рыхтаваць канцэртныя праграмы і езьдзіць зь імі выступаць. Канцэрты, кане-е-ешне, платныя. І па рынкавым курсе. А з кім рыхтаваць “шансоны”? Чынавенства гэта ня тычыцца. Яны ж ня ведаюць, што моладзі на сяле не засталося. Калі толькі задзейнічаць бабулек, якія далей сваёй каліткі і выйсьці ня могуць, ды яшчэ пару-тройку алкашоў, якія зусім не “звалілі”, а хістаюцца тудэма-сюдэма…


Няма каму сьпяваць

Дык каму паказваць гэтыя “Вясковыя Базары”? З каго “бабкі” драць?

З тых самых сялян, якія працуюць “дзіка”, а плоцяць ім чамусьці ня “дзіка”?

Мо пойдзем і мы "галасьнём"

Вось і плоціць загадчык клубу сваімі кроўнымі некалькі дзясяткаў тысяч у касу, так бы мовіць, у якасьці платных паслуг... Ну, а калі плян па платных паслугах выкананы, тады можна і прэмію выдаць той самай загадчыцы... Справядліва!..

Будучыя артысткі

Ці вось яшчэ адзін са “спосабаў” выйсьця з крызісу.

Як распавёў мой сусед, у ліпені ён быў у водпуску. І менавіта тады мясцовыя ўлады вырашылі правесьці раённы суботнік. Дык нягледзячы на тое, што сусед адпачываў, зь яго ўсё роўна “садралі” сямнадцаць тысяч рэ. Але яшчэ пашчасьціла: тыя, хто ня быў у адпачыку, адпрацавалі на суботніку і з іх вылічылі дзённы заробак. Ну, за гэта, кажуць людзі, нашаму вэрыткальніку адваляць до-о-обрую прэмію, якая будзе падлічвацца не дзясяткамі тысяч, якія ён, мабыць, таксама унёс за суботнік,а а мільёнамі...

Напісана на файліку

Вось гэта і будзе пераадольваньне “злашчаснага” крызісу, ліхаманка на яго!!!
XS
SM
MD
LG