Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачаўся суд над падазраваным ў забойстве беларуса


Інтэрнат для імігрантаў у Празе
Інтэрнат для імігрантаў у Празе

11 жніўня ў Празе пачаўся суд над падазраваным у забойстве 24-гадовага беларуса Канстанціна Раманюка. Грамадзянін Узбэкістану Шахзод Максудаў вінаватым сябе не прызнае


У жніўні 2008 году ў Празе знайшлі часткі цела мужчыны. Празь некаторы час экспэртыза высьветліла, што яны належаць Канстанціну Раманюку. Увосень 2008 году паліцыя затрымала чатырох падазраваных у злачынстве – трох мужчын і жанчыну. Аднак афіцыйнае абвінавачваньне выставілі толькі аднаму з затрыманых – 30-гадоваму Шахзоду Масудаву. Паліцыя знайшла ў яго мабільны тэлефон, кампутар і МР3-прайгравальнік ахвяры.

Сам Масудаў вінаваціць у забойстве свайго знаёмага, якому ён нібыта даў ключы ад кватэры.

Канстанцін Раманюк жыў у Чэхіі легальна, зьвярнуўшыся па палітычны прытулак. Атрымаўшы статус уцекача, ён уладкаваўся ў фірму, якая займалася зборкай кампутараў.

Урну з прахам Канстанціна Раманюка ў лістападзе 2008 году пахавалі на ягонай радзіме ў Крупскім раёне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG