Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Казахстан абараніўся ад беларускага цукру


Цукровы завод у Казахстане
Цукровы завод у Казахстане

Урад Казахстану ўвёў часовую квоту на ўвоз беларускага цукру. Адпаведная пастанова сёньня надрукаваная ў мэдыях гэтай краіны, паведамляе РИА “Новости”.

Такім чынам, у беларускіх цукровых заводаў зьявілася новая праблема, паколькі менавіта яны забясьпечвалі каля 60% усяго імпарту цукру ў Казахстан.

Казахскі бок тлумачыць увядзеньне абмежаваньня, якое будзе дзейнічаць да 1 красавіка 2010 году, жаданьнем падтрымаць айчынных вытворцаў салодкай прадукцыі. У гэтай краіне зь дзесяці цукровых заводаў цяпер працуюць восем.

Што ж тычыцца Беларусі, то тут на чатырох заводах – у Гарадзеі, Жабінцы, Скідзелі, Слуцку – існуе трохгадовы запас салодкага прадукту. А падвышэньне цэнаў на цукар у нашай краіне спэцыялісты зьвязваюць найперш з высокімі коштамі арэнды складоў, дзе ён захоўваецца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG