Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Стандартная” праверка на рынку


Сёньня ў Рэчыцы шасьцёра супрацоўнікаў Гомельскага цэнтру стандартызацыі, мэтралёгіі й сэртыфікацыі ўчынілі масавую праверку прадпрымальнікаў.

Правяралі на Славянскім і Цэнтральным рынках сэртыфікаты на адзеньне, бытавую хімію, прадукты харчаваньня. Правяраючыя ня мелі прадпісаньня на праверку канкрэтных асобаў. Яны даставалі чыстыя блянкі з пячаткай і подпісам кіраўніка ўстановы і ўпісвалі туды прозьвішчы тых прадпрымальнікаў, каго правяралі.

“Людзі абураліся такім мэтадам праверкі, - апавёў мясцовы актывіст руху “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” Алег Шабетнік. – Таму я выклікаў міліцыю”.

На рынак прыехаў маёр міліцыі Аляксандар Кулага. Ён запатрабаваў, каб у міліцыю дзеля разбіральніцтва ехаў сам спадар Шабетнік. Аднак на паўдарозе маёр Кулага перадумаў, вярнуўся на рынак і запрасіў таксама ў міліцыю правяраючых з Гомельскага цэнтру стандартызацыі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG