Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы трымаюць у банках больш за 5 мільярдаў даляраў


Нацыянальны банк Беларусі
Нацыянальны банк Беларусі

На пачатак жніўня ўклады насельніцтва Беларусі ў банках перавысілі 16 з паловай трыльёнаў рублёў.

Пра гэта паведамляецца ў распаўсюджаным сёньня прэсавым рэлізе Нацыянальнага банка Беларусі. Калі гэтую суму перавесьці ў даляры, то атрымліваецца, што грошы кліентаў 26 беларускіх банкаў перавышаюць 5 мільярдаў даляраў.

Як адзначаецца ў прэсавым рэлізе, у ліпені рублёвыя ўклады ўзрасьлі на 393 мільярды, а валютныя на 52 мільёны даляраў.

Кіраўнік аналітычнага цэнтру Мізэса Яраслаў Раманчук называе такое павелічэньне мінімальным. На ягоную думку, амаль увесь гэты прырост ўтварыўся за кошт налічэньня працэнтаў па ранейшым укладам насельніцтва.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG