Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: у НАТО моцныя дапамагаюць слабым


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

Кіраўнік краіны Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ён падпіша дамову аб стварэньні ў рамках АДКБ калектыўных сілаў апэратыўнага рэагаваньня, калі гэта будзе выгадна Беларусі.

Падчас наведваньня Менскай вобласьці 11 жніўня ён заявіў:

"Што да старшынёўства або падпісаньня дакумэнтаў, то гэта наша права, і мы абавязкова будзем падпісваць гэтыя дакумэнты, калі яны
Там нічога кепскага для нас няма.
нам выгадныя. А там нічога кепскага для нас няма. І тое пагадненьне па калектыўных сілах апэратыўнага рэагаваньня, яно абсалютна рамачнае. У нас будуць часткі, якія мы па агульным рашэньні калісьці можам накіраваць у той ці іншы пункт. Але калі я буду супраць — ніхто іх не накіруе. Калі Расія будзе супраць — іх войскі ніхто нікуды не накіруе".

Беларусь пакуль не прыняла старшынёўства ў АДКБ. Камэнтуючы гэта А.Лукашэнка сказаў, што тут "няма ніякага "выбрыку" або нейкіх непрыстойных паводзінаў з боку Беларусі адносна нашых хаўрусьнікаў".

"У нас нармальная пазіцыя ў АДКБ. Усе разумеюць, што без Беларусі АДКБ не быць і не будзе. Таму ёсць нейкія хваляваньні, што, ат, напэўна, беларусы ўжо адышлі ад гэтай палітыкі. Не. Інтэграцыя, нармальная інтэграцыя, мы ні з кім не хочам сварыцца. Мы хочам быць у міры і дружбе і з Захадам, і з Усходам", — заявіў А.Лукашэнка.

"За што павінны гінуць мае хлопцы?"

Беларускі кіраўнік адзначыў, што на яго ніхто ня ціснуў на нефармальным саміце АДКБ у Кыргызстане.

"На мяне немагчыма націснуць. Калі ты паспрабуеш мяне прыціснуць, то атрымаеш абавязкова зваротны эфэкт. Скажу вам шчыра: былі спробы задаць мне пытаньне (я ня буду называць прозьвішчы, самі зразумееце). Ці падпіша Беларусь дакумент па стварэньні
Там моцныя дапамагаюць слабым. А ў нас усё наадварот у гэтай сытуацыі.
калектыўных сілаў апэратыўнага рэагаваньня АДКБ? Адказ прамы: гэта наша пытаньне, я сказаў, гэта маё пытаньне, і я вырашу, калі і што падпісваць. Ці прыме Беларусь старшынёўства ў АДКБ, бо Масква там выконвае пакуль… І гэтае рашэньне будзе за мной. Кароткі быў адказ. І адразу ж я патлумачыў: тое, што я не прыехаў у Маскву на АДКБ, гэта ні ў якім выпадку не адносіцца да таго, што мы супраць нейкіх інтэграцыйных працэсаў, у тым ліку ў вайскова-палітычнай сфэры. Але задаю пытаньне: скажыце, што я павінен абараняць у вас, у вас, у вас, за што павінны гінуць мае хлопцы, калі раптам? За што? За тое, што мяне ў Расію на рынак не пускаюць? За тое, што я не магу атрымаць энергарэсурсы з Казахстану, Таджыкістану, Расеі? За тое, што мне загінаюць шалёную цану? Нашы хлопцы павінны за гэта гінуць? Мёртвая цішыня.

Абсалютна на мяне не спрабаваў ніхто націснуць, таму што ведаюць, чым гэта скончыцца. Пытаньні былі, гэта натуральна. Ну і быў мой жорсткі выступ наконт таго, што калі мы зьбіраемся гінуць адзін за аднаго, то, хлопцы, давайце не будзем накатваць адзін на аднаго. Давайце не будзем наязджаць. Давайце будзем жыць, як у адной дзяржаве, як гэта ў Эўразьвязе. І зразумелая тады сама структура НАТО, што яны ваююць адзін за аднаго. Там жа няма ні бар'ераў, ні межаў. Гэта выключана. Там моцныя дапамагаюць слабым. А ў нас усё наадварот у гэтай сытуацыі".

Што такое АДКБ?

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG