Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывісту "Маладога Фронту" “шыюць справу”


Міхась Ільін

Міхась Ільін

Кіраўніка Берасьцейскай філіі “Маладога фронту” Міхася Ільіна супрацоўнікі міліцыі затрымалі а 6-й раніцы як толькі ён выйшаў з дому.

Яго спачатку адвезьлі ў міліцыю, дзе пратрымалі тры гадзіны, а потым - у пракуратуру. Хлопцу пагражаюць крымінальнай справай за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі.

Міхася Ільіна раней папярэджвалі, што супраць яго будзе распачата крымінальная справа, калі ён ня спыніць удзел у моладзевай арганізацыі. Раней яго выклікалі ў пракуратуру для дачы паказаньняў.

Сувязь зь Міхасём пакуль адсутнічае. Паплечнікі маладафронтаўца лічаць, што супраць яго можа быць распачата крымінальная справа паводле 193-га артыкулу. Менавіта гэты артыкул унесьлі ў крымінальны кодэкс падчас прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі 2006 года.

За ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі адбывалі пакараньне за кратамі чацьвёра актывістаў арганізацыі “Партнэрства”, лідэр “Маладога фронту” Зьміцер Дашкевіч. Яшчэ 9 актывістаў “Маладога фронту” былі пакараныя штрафамі.

Маладафронтаўца папярэдзілі і адпусьцілі


Артыкул 193-1 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь
... арганізацыя дзейнасьці або ўдзел у дзейнасьці палітычнай партыі, іншага грамадзкага аб’яднаньня, рэлігійнай арганізацыі ці фонду, якія не прайшлі ў вызначаным парадку дзяржаўную рэгістрацыю, —

караюцца штрафам, ці арыштам на тэрмін да шасьці месяцаў, ці пазбаўленьнем волі на тэрмін да двух гадоў.

Каго каралі за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі


Эніра Браніцкая

4 жніўня 2006 году былі абвешчаныя прысуды сябрам незарэгістраванай арганізацыі “Партнэрства”. Эніра Браніцкая асуджаная на 6 месяцаў пазбаўленьня волі.
Аляксандар Шалайка

Аляксандар Шалайка быў асуджаныя на 6 месяцаў пазбаўленьня волі


Цімафей Дранчук

Цімафей Дранчук – на год калёніі агульнага рэжыму


Мікола Астрэйка

Мікола Астрэйка – на два гады калёніі агульнага рэжыму


Зьміцер Дашкевіч
5 верасьня 2006 году лідэр незарэгістраванай арганізацыі “Малады Фронт” Дзьмітры Дашкевіч быў асуджаны паводле артыкулу 193-1 да 1 года і 6 месяцаў зьняволеньня ў калёніі агульнага рэжыму.
Наста Палажанка
29 траўня суд Савецкага раёну Менску пакараў актывістаў “Маладога фронту”. Насьце Палажанцы было вынесена папярэджаньне
Зьміцер Хведарук

Зьмітру Хведаруку - штраф 1 мільён 240 тысячаў беларускіх рублёў (578 даляраў ЗША)

Аляксей Янушэўскі

Аляксею Янушэўскаму - штраф па 930 тысячаў рублёў (433 даляры)


Барыс Гарэцкі


Барысу Гарэцкаму - штраф па 930 тысячаў рублёў (433 даляры)


Алег Корбан


Алегу Корбану - штраф па 930 тысячаў рублёў (433 даляры)


Іван Шыла


4 верасьня 2007 году Івану Шыле ў Салігорску далі папярэджаньне


Наста Азарка
4 верасьня 2007 году Насту Азарку ў Нясьвіжы пакаралі штрафам у 1 мільён 240 тысяч рублёў (40 базавых велічыняў)
Яраслаў Грышчэня

Яраслава Грышчэню 11 верасьня 2007 аштрафавалі на 930 тысяч рублёў у Баранавічах.

Кацярына Салаўёва
8 красавіка 2008 года Кацярыну Салаўёву пакаралі за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” аштрафавалі на 1 мільён 750 тысяч рублёў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG