Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вызначаная дакладная дата Эўрапейскага форуму


Сёньня на пасяджэньні аргкамітэту Беларускага эўрапейскага форуму, які ладзіць Рух “За Свабоду”, была названая дата правядзеньня мерапрыемства — 14 лістапада.

Да пачатку лістапада на рэгіянальных сходах выберуць дэлегатаў форуму. У Клецку й Смалявічах дэлегатаў ужо абралі.

Арганізатары разьлічваюць, што агулам у форуме возьмуць удзел каля тысячы чалавек.

Запрашэньні на мерапрыемства атрымаюць дэпутаты эўрапейскага і нацыянальных парлямэнтаў, чыноўнікі Эўразьвязу й дыпляматы краін, што ўваходзяць у Эўразьвяз або ва Ўсходняе партнэрства.

Старшыню Эўрапарлямэнту Ежы Бузэка ўжо асабіста запрасіў лідэр руху Аляксандар Мілінкевіч.

Паводле арганізатараў, Беларускі эўрапейскі форум мае на мэце мабілізаваць прыхільнікаў і аб’яднаць патэнцыял беларускіх праэўрапейскіх сілаў, а таксама падтрымаць паўнавартасны ўдзел Беларусі ў праграмах эўрапейскага супрацоўніцтва і інтэграцыі.
XS
SM
MD
LG