Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Два бел-чырвона-белыя сьцягі на двух мастах


Каля шостай вечара невядомыя вывесілі бел-чырвона-белы сьцяг на мосьце імя Кірава ў Віцебску. Праз паўгадзіны нацыянальны сымбаль яшчэ большага памеру зьявіўся не мосьце імя Блахіна.


Абодва сьцягі былі добра відаць з цэнтру горада. Той, што быў прымацаваны зьнізу да канструкцыйных элемэнтаў “Кіраўскага” мосту, выдатна праглядаўся с Плошчы тысячагодзьдзя Віцебску. А мінакі, што прагульваліся па ўзьбярэжжы Заходняй Дзьвіны побач з Плошчай Перамогі, маглі бачыць другі сьцяг -- на парэнчах мосту імя Блахіна. Дарэчы, паміж сёмай і восьмай вечара на гэтым мосьце найбольш ажыўлены транспартны і пешаходны рух, бо якраз вяртаюцца з працы работнікі мясцовых прадпрыемстваў. Пасажыры перапоўненых трамваяў з цікавасьцю глядзелі ў вокны, а некаторыя кіроўцы нават сыгналілі, убачыўшы нацыянальны сымбаль.

Праз нейкі час сьцягі заўважылі і зьнялі міліцыянты. Але адсачыць і затрымаць тых, хто іх вывесіў, супрацоўнікам міліцыі не ўдалося.

Папярэднім разам, 16-га ліпеня, міліцыянты Чыгуначнага райаддзелу затрымалі актывіста “Маладой Беларусі” Тараса Сургана, які зьбіраўся, але так і не пасьпеў вывесіць сьцяг на мосьце Блахіна ў Віцебску. Ягоныя дзеяньні ў пастарунку кваліфікавалі як несанкцыянаваны пікет, і якраз сёньня суд Чыгуначнага раёну аштрафаваў спадара Сургана на 175 тысяч рублёў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG