Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расеі будзе лягчэй ужываць свае войскі


Прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў накіраваў у Дзярждуму дапаўненьні ў закон “Аб абароне”, якія тычацца парадку ўжываньня ўзброеных сілаў за межамі нацыянальнай тэрыторыі.

Папраўкі ў закон дадуць прэзыдэнту права адзінаасобна прымаць рашэньне аб выкарыстаньні ўзброенай сілы за мяжой, у прыватнасьці, для адбіцьця нападу на расейскія войскі, дысьлякаваныя за мяжой, абароны грамадзянаў Расеі, барацьбы зь пірацтвам і гарантаваньня бясьпекі суднаходзтва. Раней для выкарыстаньня войска за мяжой прэзыдэнту патрабавалася згода Савету Фэдэрацыі – верхняй палаты расейскага парлямэнту.

Да таго ж папраўкі дапаўняюць сьпіс сытуацый, калі ўзброеныя сілы Расеі могуць ужывацца за мяжой – адбіцьцё ці прадухіленьне агрэсіі супраць трэціх дзяржаваў.

Прэзыдэнт Мядзьведзеў распавёў пра сутнасьць новых паправак учора падчас “сустрэчы бяз гальштукаў” з лідэрамі фракцыяў Думы ў Сочы. Мядзьведзеў падкрэсьліў, што неабходнасьць іх прыняцьця зьвязана “зь вядомымі падзеямі, што адбыліся год таму”. “Нам не хацелася б, каб гэтыя падзеі паўтараліся, але дакладную рэглямэнтацыю трэба мець”.

На гэтыя папраўкі ўжо адрэагавалі ў Грузіі. Прадстаўнік МЗС Грузіі Зураб Качкачышвілі заявіў, што ініцыятыва Мядзьведзева – спроба “памясьціць у праўныя межы леташнюю агрэсію супраць Грузіі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG