Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Панізоўцаў: людзей дабіваюць радыёактыўным дымам


Сямён Панізоўцаў

Сямён Панізоўцаў

Чарговы грамадзкі рэдактар тыдня Сямён Панізоўцаў мае сярэднеспэцыяльную адукацыю. 45 гадоў працаваў кіраўніком авіямадэльнага- і фотагурткоў Чэрыкаўскага Дому піянэраў і школьнікаў. Аднак у 2006 годзе спэцыяліста вышэйшай катэгорыі, выдатніка народнай асьветы звольнілі з працы. Горад ведае: гэта расплата за іншадумства – кіраўніцтва раённай суполкай БНФ.

Учора не ад’ехаў ад Чэрыкава і шасьцісот мэтраў, як убачыў клубы дыму на зжатым полі.

Зноў паляць іржышча. Кожны год, як толькі змалоцяць нейкае поле ці лапіну збажыны, над палямі стаіць густы дым. І калі вецер падуе ў бок гораду, жыхарам няма чым дыхаць. Асабліва пакутуюць хворыя людзі.


І гэта будзе цягнуцца доўга. Дзесьці да сярэдзіны верасьня. А там яшчэ людзі пачнуць паліць бульбоўнік. І… няма спасу.

Мала таго, што людзі атручваюцца радыёнуклідамі, хіміяй, дык яшчэ, як мышэй, іх дабіваюць радыёактыўным дымам. І ніхто нічога зрабіць ня можа.


Пажарнікам загадалі не тушыць, ахове прыроды – маўчаць.

Апраўдваюцца тым, што “ня ведаюць”, хто паліць... Ды і злавіць таго, маўляў, “немагчыма”.

Так вось вэртыкаль і патурае незывізаванасьці, дзікунству...


Гэта тым больш недапушчальна, што, як вядома, Чэрыкаў – забруджаная радыёнуклідамі тэрыторыя. Людзі тут гінуць, як мухі. За адзін толькі месяц на тэрыторыі аднаго нашага квартала памерлі тры чалавекі, хворыя на рак лёгкіх.

Ня кажучы ўжо пра тых памерлых, хвароба ў якіх была справакавана наянаўсьцю радыяцыі.



Вось так наша родненькая ўлада клапоціцца аб здароў’і сваіх грамадзян.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG