Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускую студэнтку абрабавалі і згвалцілі ў ЗША


Беларускую дзяўчыну, якая прыехала ў ЗША па студэнцкім абмене, абрабавалі і згвалцілі. Паліцыя Вірджыніі шукае нападніка.

Як паведаміў прадстаўнік упраўленьня крымінальнай паліцыі гораду Вірджынія-Біч, здарэньне адбылося ў панядзелак уначы, калі беларуска вярталася з працы. (Дзяўчына працавала ў адным з матэляў гэтага курорту). На пустой вуліцы да яе падышоў незнаёмы, які пад пагрозай пісталета запатрабаваў ад яе грошы, а потым ажыцьцявіў сэксуальны гвалт.

Паліцыя абвясьціла гэтага чалавека ў вышук, а таксама заклікала арганізацыі, якія запрашаюць на лета замежных студэнтаў, азнаёміць моладзь з правіламі бясьпекі ў начны час.

Паводле кіраўніцтва кампаніі “Хілтан”, а таксама іншых курортных гатэляў, для запрошаных на сэзонную працу студэнтаў ладзіцца адмысловае навучаньне.

Як падаюць мясцовыя СМІ, ад пачатку месяца гэта ўжо другі напад на студэнтак з СНД.

“Дагэтуль мы лічылі, што Вірджынія-Біч — гэта вельмі бясьпечны горад”, — кажуць дзяўчаты, якія прыехалі ў ЗША па студэнцкім абмене. — “Не хацелася б думаць пра горшае, аднак трэба быць вельмі пільнымі”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG