Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску крамы будуць працаваць ад 8 да 23 гадзіны


Менскія ўлады заклікаюць гандлёвыя прадпрыемствы гораду пашырыць час сваёй працы. Гэтым крок мае на мэце павялічыць таваразварот.

Як паведаміў сайту “Беларускія навіны” дырэктар сеткі харчовых крамаў Віктар Маргелаў, на нарадзе у адміністрацыі Фрунзенскага раёну было прапанавана, каб кожная крама “разгледзела мэтазгоднасьць пашырэньня рэжыму сваёй працы”.

“Асабліва вітаецца рэжым працы харчовых крамаў ад 8 да 23 гадзінаў. Разглядаюцца варыянты пераходу крамаў на кругласуткавы рэжым працы”, — паведаміў Маргелаў. Але адміністратыўным шляхам прымушаць пераходзіць на новы рэжым працы ўлады ня будуць.

Варта нагадаць, што раней менскія ўлады самі паспрыялі скарачэньню гандлёвага абароту ў горадзе, цалкам ліквідаваўшы шапікі. Але вяртаць іх на вуліцы ўлады не зьбіраюцца.

“Аднаўленьня сеткі шапікаў не прыпынках ня мае ніякіх пэрспэктываў”, — заявіла начальнік управы гандлю Менгарвыканкаму Ларыса Камарова на прэсавай канфэрэнцыі ў ліпені.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG