Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сталы прадстаўнік Міжнароднага валютнага фонду ў Беларусі Натальля Калядзіна: "адносна дэвальвацыі ў дадзены момант чуткі моцна перабольшаны".

"Мы лічым, што валютная палітыка ураду адпавядае таму, што было прадугледжана праграмай МВФ у цэлым і стварае магчымасьці выкананьня мэтаў праграмы", - заявіла Калядзіна ў інтэрвію БелТА.

Чарговая місія Міжнароднага валютнага фонду будзе працаваць у Беларусі з 18 жніўня па 2 верасьня.

Як мяняўся курс даляру ЗША ад пачатку году:


Крыціна: tut.by



У студзені 2009 году МВФ ухваліў выдзяленьне Беларусі стабілізацыйнага крэдыту ў памеры 2,46 мільярда даляраў пад рэалізацыю праграмы рэформаў, якая разьлічана на 15 месяцаў.

Першы транш крэдыту — 788 мільёнаў даляраў — паступіў у Беларусь у студзені.

Беларусь уваходзіць у МВФ з 1992 году. За гэты час яна атрымала два траншы крэдыту па праграме сыстемных рэформаў: у жніўні 1993 году (98 млн. даляраў) і ў лютым 1995 году (101,7 млн. даляраў), а таксама адзін транш крэдыту stand-by у верасьні 1995 году (101,7 млн. даляраў). Пазьней фонд спыніў выдзяленьне Беларусі крэдытаў з прычыны неадпаведнасьці эканамічнай палітыкі ураду рэкамэндацыям МВФ.

Дэвальвацыя ў цытатах
XS
SM
MD
LG