Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітайскія інвэстыцыі ў Беларусь скараціліся ў 52 разы


У першым паўгодзьдзі сёлета аб'ём кітайскіх інвэстыцый у беларускую эканоміку склаў 573, 2 тыс даляраў. За такі ж дакрызісны пэрыяд 2008 году з Кітаю было прыцягнута 30 млн. даляраў

Пры гэтым аб'ём непасрэдных укладаньняў у Беларусь кітайсікх партнэраў паменшыўся ў 89 разоў – з 2.1 млн. да 23.5 тыс. даляраў.

Гэта адзін з найгоршых паказьнікаў сярод усіх дзеючых беларускіх дыпляматычных місіяў за мяжой, – паведамляе Ежедневник. Амбасаду Беларусі ў КНР узначальвае былы кіраўнік Камітэту дзяржкантролю Анатоль Тозік.

Адзінай краінай са сьпісу новавэктарных партнэраў Беларусі, чые кампаніі павялічылі фінансаваньне праектаў у Беларусі ў першым паўгодзьдзі, сталіся Аб'яднаныя Арабскія Эміраты. Інвэстыцыі адтуль у Беларусь павялічыліся ў 3.4 разы – ад 608 тыс.даляраў да 2 млн. даляраў.

У агульным аб'ёме сродкаў, што паступілі ў беларускую эканоміку ў першым паўгодзьдзі, удвая павялічылася доля Расеі: ад 33% да 66%. Па наўпроставых інвэстыцыях дынаміка яшчэ больш уразьлівая: прырост ад 16% да 86%.

Замежныя інвэстыцыі ў Беларусь у лічбах

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG