Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Армянскаму журналісту у турме прапаноўвалі тое ж, што Казуліну


Арман Бабаджанян
Арман Бабаджанян

У мінулы аўторак у Ерэване быў вызвалены з турмы рэдактар апазыцыйнай газэты “Жаманак”(Час) Арман Бабаджанян. У яго была знойдзеная пухліна мозгу, ён губляе зрок. У сувязі з гэтым суд вырашыў скараціць тэрмін яго зьняволеньня.

У верасьні 2006 году Арман Бабаджанян быў асуджаны за падробку дакумэнтаў з мэтай ухіленьня ад вайсковага абавязку. Ён прызнаў сваю віну, аднак атрымаў тэрмін зьняволеньня ў 4 гады – больш за той, што прадугледжаны крымінальным кодэксам Армэніі (да 3-х гадоў). На думку праваабаронцаў, такі суровы прысуд быў абумоўлены палітычнай пазыцыяй журналіста. Ён правёў за кратамі больш за 3 гады. Улады адмаўляліся вызваліць яго, нягледзячы на шматлікія звароты армянскіх і замежных праваабаронцаў.

Пухліна мозгу была знойдзеная ў Армана Бабаджаняна год таму. Першапачаткова турэмныя дактары не надавалі захворваньню вязьня вялікай увагі. Месяц таму ён патрапіў у шпіталь пасьля рэзкага пагаршэньня стану здароўя. Кіраўніцтва шпіталя хадайнічала аб яго датэрміновым вызваленьні.

Арман Бабаджанян, якому 33 гады, зьбіраецца паехаць за мяжу і прайсьці апэрацыю на мозгу. Пра свае далейшыя пляны ён сказаў нашаму радыё наступнае:

Бабаджанян: “Я, пэўна, вярнуся ў Армэнію і застануся ў палітыцы, бо я мяркую, што праблемы Армэніі сталі больш сурьёзнымі з 2006 году. Недахоп справядлівасьці, які я ўбачыў за гэты тыдзень, што я на волі, патрабуе вельмі сурьёзнай працы”.

Бабаджанян – прыхільнік лідэра Армянскага нацыянальнага кангрэсу, першага прэзыдэнта краіны Левона Тэр-Петрасяна. У той жа час газэта “Жаманак” заўсёды была рэзка крытычнай і да цяперашняга прэзыдэнта Сэржа Саркісяна, і да яго папярэдніка Робэрта Качар'яна. Бабаджанян мяркуе, што ягонае ўвязьненьне – палітычны перасьлед.

Бабаджанян: Калі дзярджэпартамэнт ЗША заклікаў да майго вызваленьня, да мяне зьвярнуліся людзі са службы бясьпекі. Яны сказалі, што калі я зачыню газэту і згаджуся зьехаць з Армэніі, яны выпусьцяць мяне з турмы. Мне сказалі, што прапанова зыходзіць з адміністрацыі прэзыдэнта Качарана. Але я не прыняў гэтую зьдзелку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG