Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Атомстройэкспорт” набліжаецца да Беларусі


Менск і Масква зрабілі яшчэ адзін крок да будоўлі атамнай станцыі на тэрыторыі Беларусі.


Як паведамляе прэсавая служба “Атомстройэкспорта”, “Расея і Беларусь узгаднілі тэкст праекту дамовы пра будаўніцтва першай беларускай АЭС”. Партнэры таксама падпісалі плян супольнай працы да канца 2009 году па праекце будаўніцтва АЭС.

“У межах гэтага пляну бліжэйшым часам у Санкт-Пецярбургу пройдзе нарада з удзелам прадстаўнікоў заказчыка, генэральнага падрадчыка, а таксама расейскіх і беларускіх праектавікоў. Галоўнае пытаньне, якое будзе абмяркоўвацца, — распрацоўка абгрунтаваньня інвэстыцыяў у пабудову АЭС у Рэспубліцы Беларусь”, — гаворыцца ў паведамленьні “Атомстройэкспорта”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG