Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лявонава ўразіў эканамічны крызіс


Юры Лявонаў. Першы дзень на волі.
Юры Лявонаў. Першы дзень на волі.

Першае інтэрвію Юрыя Лявонава на волі.

“На волі ўразіла тое, што за гэты час ад крызісу яўна ўсе зьбяднелі, у тым ліку мая сям’я. Бракуе сродкаў, гэта відаць”, — падзяліўся ўражаньнямі прадпрымальнік.

“Абвінавачваньне засталося тое самае — у падпале дома кіраўніка ваўкавыскай міліцыі”, — кажа Юры Лявонаў. — “Я нават ня быў знаёмы з начальнікам міліцыі і ня ведаў чалавека, якога асудзілі за той падпал”. Ён дадаў, што пакуль знаходзіўся ў турме, “сьледчыя дзеяньні вяліся ня вельмі інтэнсіўна”.

“Стан здароўя — нармальны. Пару дзён хачу адпачыць”, — прызнаецца ваўкавыскі прадпрымальнік. — “Пасьля будзе бачна, за якую справу брацца”.

Юрыя Лявонава выпусьцілі з турмы пад падпіску пра нявыезд 8 жніўня.

Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Лявонава і Ўладзімера Асіпенку абвінавацілі ў падпале дома міліцыянта ў Ваўкавыску. Мікалай Аўтуховіч, як і ягоныя сябры, вінаватым сябе не прызнае. Ад 16 красавіка па 16 ліпеня прадпрымальнік трымаў галадоўку пратэсту. Празь некалькі дзён пасьля таго, як Аўтуховіч спыніў галадоўку, МУС распаўсюдзіў зьвесткі, паводле якіх прадпрымальнік фігуруе яшчэ ў адной крымінальнай справе — аб падрыхтоўцы замаху на старшыню Гарадзенскага аблвыканкаму Ўладзімера Саўчанку і намесьніка міністра падаткаў і збораў Віктара Камянко.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG