Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юры Лявонаў схуднеў на 10 кіляграмаў


Юры Лявонаў

Юры Лявонаў

“У яго вельмі бляклы твар. У турме яго выпускалі на прагулку раз на суткі. Не хапала паветра”, — патлумачыла дачка ваўкавыскага прадпрымальніка Юлія Лявонава.


Яна кажа, што Юры Лявонаў ня скардзіцца на здароўе.

Лявонава выпусьцілі з турмы пад падпіску пра нявыезд 8 жніўня.

Раней ягоная адвакатка зьвярталася ў пракуратуру з хадайніцтвам, каб Лявонаву зьмянілі меру стрыманьня.

Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Лявонава і Ўладзімера Асіпенку абвінавацілі ў падпале дома міліцыянта ў Ваўкавыску. Мікалай Аўтуховіч, як і ягоныя сябры, вінаватым сябе не прызнае. Ад 16 красавіка па 16 ліпеня прадпрымальнік трымаў галадоўку пратэсту. Празь некалькі дзён пасьля таго, як Аўтуховіч спыніў галадоўку, МУС распаўсюдзіў зьвесткі, паводле якіх прадпрымальнік фігуруе яшчэ ў адной крымінальнай справе — аб падрыхтоўцы замаху на старшыню Гарадзенскага аблвыканкаму Ўладзімера Саўчанку і намесьніка міністра падаткаў і збораў Віктара Камянко.
XS
SM
MD
LG