Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Крыме загінуў беларускі хлопчык


На ўзьбярэжжы ля Сакаў знойдзена цела 13-гадовага беларускага падлетка.


Паводле Крымскага ўпраўленьня Міністэрства надзвычайных сытуацыяў Украіны, хлопчык прыбыў на адпачынак зь Менску разам з маці.

8 жніўня ён плаваў у моры на водным матрацы. Як сьведчыць маці, гэта было за 20—30 мэтраў ад берагу. Хвілін праз 10 жанчына заўважыла, што сын зьнік.

Выкліканыя на дапамогу выратавальнікі дасьледавалі акваторыю на гідрацыкле і катэры. Напачатку знайшлі матрац бяз хлопчыка. Пошукавая група таксама дасьледавала берагавую паласу на адлегласьці 10 км.

Толькі 8 жніўня позна ўвечары выратавальнікі знайшлі выкінутае на бераг цела падлетка. Прычыну сьмерці хлопчыка судова-мэдычныя экспэрты абяцаюць назваць бліжэйшым часам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG